Алеся Сёмуха, Вашынгтон Камэнтуючы апублікаваную справаздачу спэцыяльнага дарадцы ЦРУ і сваю ролю ў кантактах з Іракам спадар Аляксандр Рабатай зь Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі сказаў, што пэўныя палітыкі маглі паўплываць на тое, каб нейкая кампанія трапіла ў сьпіс квотаў у межах праграмы “Нафта ў абмен на харчаваньне”.
Аднак Аляксандар Рабатай падкрэсьлівае, што факты атрыманьня камісійных удзельнікамі такіх угодаў даказаць практычна немагчыма.
Тым часам справаздача на сайце ЦРУ ўтрымвае фотакопіі 13 сакрэтных сьпісаў, якія вяліся ірацкім міністрам па нафце Амірам Рашыд Мухамад аль-Убайдзі і віцэ-прэзыдэнтам аль-Ізраві.
У гэтых сьпісах кампаніі і асобы атрымальнікі нафтавых ваўчараў, атрымальнікі нафты, колькасьць нафты выдзеленай і атрыманай, а таксама прыбытак.
Сярод мноства атрымальнікаў у сьпісе фігуруюць і беларускія кампаніі, а таксама лібэральна-дэмакратычная і камуністычная партыі і Леанід Козік ад адміністрацыі прэзыдэнта.
Прычым Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі фігуруе як адная з самых першых атрымальніц нафтавых ваўчараў зь беларускай часткі сьпісу.
Атрымальнікі нафтавых ваўчараў зь Беларусі ў 2000-2003 г.г. (падаем сьпіс у скарочаным і кансалідаваным выглядзе):

Атрымальнік ваўчара | Кампанія атрымальнік нафты | Выдзеленая колькасьць у мільёнах барэляў |
Лібэральная партыя (Беларусь) | “БелМэталЭнэрга” (Беларусь) | 2.000 |
Лібэральна-дэмакратычная партыя (Беларусь) | “ЛАДА ОМС” | 4.683 |
“БелМэталЭнэрга” (Беларусь) | “БелМэталЭнэрга” (Беларусь) | 18.715 |
Камуністычная партыя (Беларусь) | “АСТЕС” (Расея) | 1.500 |
“БелФарм” | 3.982 | |
Лібэральна-дэмакратычная партыя (Беларусь) | 2.000 | |
Беларуская Камуністычная партыя | 1.000 | |
Камуністычная партыя (Беларусь) | Нафтавая кампанія Сібір ТАА (Расея) | 3.000 |
Козік (Адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі) | “Белнафтахім” | 6.000 |
Камуністычная партыя (Беларусь) | 1.500 |