Віленскі суд апраўдаў адхіленага ад пасады былога прэзыдэнта Літвы Раландаса Паксаса

ВІЛЬНЯ. Віленскі суд апраўдаў адхіленага ад пасады былога прэзыдэнта Літвы Раландаса Паксаса. Генэральная пракуратура Літвы абвінаваціла Паксаса ў тым, што як кіраўнік дзяржавы ён перадаў расейцу Юрыю Барысаву сакрэтную інфармацыю. Сьцявярджалася, што Паксас папярэдзіў самага шчодрага спонсара сваёй перадыдвыбарчай кампаніі аб тым, што літоўская служба бясьпекі вядзе сьледзтва ў ягонай справе і праслухоўвае ягоныя тэлефоны. Суд прызнаў, што няма неаспрэчных доказаў віны Паксаса. Аднак гэта яшчэ ня ёсьць канцом праблемаў былога прэзыдэнта. У судзе усё яшчэ знаходзіцца акт абвінавачаньня Паксаса ў тым, што той скарыстоўваючы сваё службовае становішча спрабаваў дапамагчы сваім знаёмым пераняць прыватную будаўнічую фірму.