Урад Ізраілю зацьвердзіў закон у справе кампэнсацыяў пасяленцам

ТЭЛЬ АВІЎ. Урад Ізраілю зацьвердзіў закон, які рэгулюе парадак выплатаў кампэнсацыяў пасяленцам, эвакуяваным з паласы Газа. Гэта адпавядае пляну ізраільскага прэм’ера Арыэля Шарона аб аддзяленьні палестынскіх тэрыторыяў. Шарон мае намер да наступнага году ліквідаваць 21-но пасяленьне ў паласе Газа і 4 на Заходнім беразе Ярдану. У аўторак гэты закон будзе разгледжаны ізраільскім парлямэнтам. Супраць яго выступаюць праварадыкальныя партыі.