ПРЫШЦІНА. У Косаве сёньня адбываюцца выбары у мясцовы парлямант, які пасьля будзе абіраць прэзыдэнта і урад. З Косава паведамляецца пра нізкую актыўнасьць выбаршчыкаў, асабліва з боку сэрбаў.
Кіраўнік місіі ААН Сорэн Есэн-Пэтэрсэн заявіў, што выбары спраўдзяць эфэктыўнасьць высілкаў сусьветнай супольнасьці дзеля пабудовы дэмакратыі у Косаве.
Паводле прагнозаў, албанская большасьць Косава падтрымае кандыдатаў, якія выступаюць за незалежнасьць края. Прадстаўнікі сэрбскай меншасьці пагражалі байкатаваць выбары, паколькі, паводле іх цьверджаньняў, няма гарантыяў бясьпекі.
Пасьля таго, як у 1999 годзе сэрбскія войскі выйшлі з Косава пад вайсковым ціскам НАТА, край знаходзіцца пад кіраўніцтвам ААН.