Прынамсі 54 чалавекі ахвярамі тайфуну ў Японіі 21 кастрычнік 2004, 14:50 ТОКІЁ. У Японіі, найбольш моцны за апошнія 10 гадоў тайфун “Такагэ” забіў прынамсі 54 чалавекі. Больш за 230 японцаў параненыя, а каля 30 зьніклі бязь вестак. Пад вадой знаходзяцца больш за тысяча будынкаў.