Арыштаванага ўдзельніка дэманстрацыі пратэсту 19 кастрычніка хуткая дапамога забрала са спэцпрыёмніка

Любоў Лунёва, Менск Сяргею Міхаленку ў камэры зрабілася кепска.
Выкліканыя мэдыкі зрабілі кардыяграму і паставілі дыягназ: сардэчная недастатковасьць. Цяпер Сяргей Міхаленка знаходзіцца ў 5-м клінічным шпіталі Менску.