Іран настойвае на сваім праве на ўзбагачэньне ўрану

ТЭГЕРАН. Хасан Раўхані – сакратар Вярхоўнай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану – заявіў, што Тэгеран не дазволіць сваім дыпляматам абмяркоўваць з эўрапейскімі краінамі іранскую ядзерную праграму, пакуль яны будуць абскарджваць права Ірану на экспэрымэнты ў справе ўзбагачэньня ўрану. Тры дзяржавы – Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына маюць намер запрапанаваць Тэгерану плян ўрэгуляваньня крызысу вакол ірацкай ядзернай праграмы, які прадугледжвае спыненьне ў Іране працаў ва ўзбагачэньні ўрану.