Апытаньне ў Менску: Ці вераць людзі афіцыйным вынікам галасаваньня?

Галіна Абакунчык, Менск Паводле афіцыйнай інфармацыі, у выніку галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмене Канстытуцыі й магчымасьці вылучэньня Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, цяперашні кіраўнік краіны атрымаў падтрымку 77,3% выбарнікаў. На парлямэнцкіх выбарах, паводле афіцыйных зьвестак, вылучэнцы ўлады атрымалі перамогу ў 107 са 110 выбарчых акругаў. Ці верыце вы афіцыйным вынікам галасаваньня?
(Карэспандэнтка: ) “Ці верыце вы ў вынікі галасаваньня?”

(Спадар: ) “Ня вельмі, нешта. Калі меркаваць паводле майго атачэньня, дык такі вынік наўрад ці атрымаўся бы”.

(Юначка: ) “Большасьць маіх знаёмых прагаласавалі “за”. Ну, 80%, пэўна не набярэцца, але 50%, я думаю, прагаласавалі”.

(Юнак: ) “Не, я ня веру. Бо большасьць маіх сяброў галасавалі супраць падаўжэньня прэзыдэнцкага тэрміну”.

(Спадар: ) “Можа, па Менску будзе 50 на 50, але вобласьці й раёны ўсе падтрымліваюць”.

(Юначка: ) “Гледзячы, як праходзілі выбары, як прымушалі галасаваць датэрмінова — да таго часу, пакуль прыедуць назіральнікі, я думаю, што ўсё гэта фальсыфікавана. Таму я ня веру”.

(Спадар: ) “Ня хочацца мне нават пра гэта гаварыць. Нядобры ў мяне настрой”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці верыце вы ў вынікі галасаваньня?”

(Спадар: ) “Так, бо я і сам галасаваў. Бо няма больш каму быць прэзыдэнтам, няма больш замены”.

(Спадар: ) “Вельмі ўсё гладка. Таму цяжка сказаць, наколькі гэта ўсё праўдападобна”.

(Спадар: ) “Ці веру? Канечне, веру. Учора сам галасаваў. І галасаваньне прайшло выдатна. Думаю, што ўсё добра будзе”.

(Спадар: ) “Галасаваньне ў наш час заўсёды можна падтасаваць, і праверыць гэта немагчыма. Таму як вярхушка захоча, так яно й будзе”.

(Спадар: ) “Ну, веру, бо такія настроі ў грамадзтве. Я лічу, што прэзыдэнта рэальна падтрымліваюць”.

(Спадар: ) “Ня можа быць такога. Да прыкладу, мой сын вучыўся ў ЭГУ. Ня думаю, што студэнты галасавалі за Лукашэнку. А ў Беларусі толькі сёлета зачынілі чатыры ці пяць ВНУ. Няцяжка падлічыць, колькі галасавала супраць”.

(Спадарыня: ) “Не. Больш за тое, былі парушэньні: нас не было ў сьпісах, нашых знаёмых не было ў сьпісах. Ня веру, усё гэта агідна”.

(Юнак: ) “Я лічу, што ўсе вынікі падтасаваныя цяперашняй уладай. Бо гэтая ўлада нелегітымная, і сумленна выграць выбары ці рэфэрэндум яна ня можа”.

(Спадар: ) “Ня веру. Я супраць быў. Усё”.

(Спадарыня: ) “Не, абсалютна ня веру. Лічу, што тэхналёгія фальсыфікацыі выбараў даўно адпрацаваная. Мы галасавалі за свабодную дэмакратычную Беларусі. Але, як бачыце, нашыя спадзяваньні на