Турэччына дзякуе за нямецкую падтрымку яе памкненьняў далучыцца да Эўразьвязу

БЭРЛІН. Міністар замежных справаў Абдула Гюль наведвае Нямеччыну дзеля перамоваў адносна далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу. Гюль мае сустрэцца з кіраўнікамі нямецкага ураду і прадстаўнікамі няурадавых арганізацыяў. Гюль выказаў падзяку Нямеччыне за яе цьвёрдую падтрымку высілкаў Турэччыны дзеля далучэньня да эўрапейскай супольнасьці, і выказаў спадзеў, што Нямеччына дапаможа пераадолець нэгатыўную пазыцыю Францыі адносна сяброўства Турэччыны у Эўразьвязе.