Бюлетэні на адным з участкаў Горадні скончыліся раней часу

Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні на адным з участкаў скончыліся раней часу бюлетэні. Гэта адбылося ў 52-й Гарадзенскай Цэнтральнай выбарчай акрузе. Участак №19 знаходзіцца ў галоўным будынку ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Пакуль туды прывезьлі новыя бюлетэні, мінула 30-40 хвілінаў. За гэты час сабралася 20-25 выбаршчыкаў, якія прыйшлі каб прагаласаваць.
У камісіі патлумачылі здарэньне тым, што прыйшлі галасаваць усе студэнты, якія прыпісаны да галоўнага будынку, але жывуць на кватэрах. Незалежныя назіральнікі лічаць гэтае тлумачэньне непераканаўчым, паколькі галасаваньне заўжды адбываецца паводле месца прапіскі.

У 52-й акрузе балятуецца выкладчык унівэрсытэту Валянцін Аськірка, які зьяўляецца сябрам БСДГ.