Буйная аўтамабільная катастрофа ў Арызоне

АРЫЗОНА.ЗША. У гэтым амэрыканскім штаце 6 чалавек загінулі, а 15 былі цяжка параненыя ў выніку буйной аўтакатастрофы. Кіроўца скрадзенага грузавіка, у якім знаходзіліся 20 нелегальных эмігрантаў, спрабаваў уцячы ад паліцыі і на хуткасьці каля 150 кілямэтраў на гадзіну ўрэзаўся ў калёну аўтамабіляў, якія стаялі на скрыжаваньні.