Юры Сьвірко, Менск Наведаўшы Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне, Аляксандар Лукашэнка атрымаў адразу тры падарункі: пачэсны знак супрацоўніка БМЗ, шматок сталі з выплаўленай сёньня 20-мільённай тоны сталі ды мэталічную ружу. На апошні падарунак ён адрэагаваў так:
(Лукашэнка: ) “Я зразумеў ваш намёк: гэта калі рэвалюцыя ружаў, дык гэтай ружай… Дзякуй, гэта вельмі моцны падарунак. Я разумею, чалавек ад душы зрабіў. Мне яшчэ ніхто такіх кветак не дарыў”.
Ад’яжджаючы з заводу, спадар Лукашэнка меў такі дыялёг:
(Супрацоўнік БМЗ: ) “Вы заўжды з намі!”
(Лукашэнка: ) “Вось у гэтым можаце быць упэўненыя!”
Ад’яжджаючы з заводу, спадар Лукашэнка меў такі дыялёг:
(Супрацоўнік БМЗ: ) “Вы заўжды з намі!”
(Лукашэнка: ) “Вось у гэтым можаце быць упэўненыя!”