Абвастрэньне абстаноўкі на румына-украінскай мяжы

БУХАРЭСТ. Абвастрылася абстаноўка ў раёне румына-украінскай мяжы на Дунаі. Румынія накіравала туды для патраляваньня Дунаю яшчэ 13 памежных катэраў. Румынскі бок сьцьвярджае, што украінскія судны ўжо чатыры разы парушалі мяжу ў гэтым месяцы. У сваю чаргу Украіна заявіла пратэст амбасадару Румыніі ў сувязі, далей цытата “зь небясьпечнымі захадамі румынскіх памежнікаў”. Румына-украінскія дачыненьні пагоршыліся пасьля таго, як Кіеў вырашыў наладзіць суднаходства па старым канале ў дэльце Дунаю.