У Абхазіі болей за 20 тысячаў чалавек возьмуць заўтра удзел у “Агульнанацыянальным сходзе абхазскага народу”

СУХУМІ. У сталіцы Абхазіі болей за 20 тысячаў чалавек, як мяркуецца, возьмуць заўтра удзел у “Агульнанацыянальным сходзе абхазскага народу”. Ініцыятар – Сяргей Багапш, абвешчаны пераможцам на прэзыдэнцкіх выбарах – ён заявіў, што гэты сход мае вырашыць, каму кіраваць Абхазіяй. Асноўны супернік Багапша Рауль Хаджымба адмаўляецца прызнаць вынікі выбараў.