У Інданэзіі жалобныя мерапрыемствы - 2 гады ад часу замахаў на Балі

ДЖАКАРТА. У Інданэзіі адбываюцца сёньня жалобныя мерапрыемствы – мінула два гады ад часу тэрарыстычных замахаў на высьпе Балі. У 2002 годзе ў выніку выбухаў ў начных клюбах, загінулі больш за 200 чалавек, пераважна гэта былі замежныя турысты. Адказнасьць за замахі ўзяла на сябе міжнародная тэрарыстычная групоўка “Аль-Кайда”.