Д.Рамсфэльд:ЗША могуць даслаць болей войскаў у Ірак дзеля падтрымкі выбараў

МАНАМА (Бахрэйн). Кіраўнік абароны ЗША Доналд Рамсфэльд заявіў сёньня, што ЗША могуць даслаць болей войскаў у Ірак дзеля падтрымкі выбараў, заплянаваных на студзень наступнага году, калі амэрыканскае камандаваньне у Іраку вырашыць, што гэта патрэбна. На цяперашні момант у Іраку знаходзяцца каля 350 000 вайскоўцаў ЗША. Паводле Доналда Рамсфэльда, да ірацкіх сілаў бясьпекі, якія маюць цяпер 100 000 вайскоўцаў, да часу выбараў далучацца яшчэ 40 000 новападрыхтаваных вайскоўцаў.