Ул. інф. 8 кастрычніка каля 20.00 чацьвёра міліцыянтаў на чале з намесьнікам начальніка Маскоўскага РУУС Берасьця ўварваліся ў сядзібу маладзёвага грамадзкага аб’яднаньня “Сузор’е”, у якім старшынюе кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ па берасьцейскай Цэнтральнай акрузе № 2 настаўнік і юрыст Зьміцер Шыманскі.
Спаслаўшыся на “сыгнал ад грамадзянаў”, міліцыянты пачалі працэдуру, якую назвалі “аглядам памяшканьня”, хаця яна адбываецца фактычна як ператрус – зь пераглядам усёй маёмасьці й дакумэнтаў, зь відэакамэрай і панятымі. Найперш іх цікавяць улёткі.
Зьміцер Шыманскі перакананы, што, акрамя канфіскацыі ўлётак, уварваньне мае на мэце займець відэаматэрыялы для паказу ў мясцовай тэлевізіі, каб дыскрэдытаваць дэмакратычнага кандыдата.
Ператрус працягваецца. У памяшканьні, акрамя З.Шыманскага, прысутнічае кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ па 13-й Мухавецкай акрузе юрыст Уладзімір Малей, які ажыцьцяўляе правааабарончы нагляд за сытуацыяй.