Суд вынес папярэджаньне кандыдату ў дэпутаты

Сяргей Астраўцоў, Горадня 8 кастрычніка Шчучынскі раённы суд пакараў папярэджаньнем кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Мілінкевіча.
Суд вырашыў, што ён ня меў права праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі па месцы іх жыхарства – на вуліцы Зялёнай. Пры гэтым суд спаслаўся на тое, што для масавых мерапрыемстваў райвыканкам прызначыў у горадзе чатыры месцы. Аляксандар Мілінкевіч ня лічыць, што агітацыйныя сустрэчы з выбаршчыкамі зьяўляюцца масавымі сходамі, на якія трэба браць дазвол уладаў.