Праваабаронцу зь “Вясны” пакаралі штрафам

Алег Грузьдзіловіч, Менск
Штрафам амаль на 100 тысяч рублёў пакарала адміністрацыйная камісія Першамайскага раёну Менску актывістку незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяну Равяку. 16 верасьня, у пятую гадавіну зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага,Тацяна Равяка побач з пракуратурай Беларусі раздавала мінакам зборнікі дакумэнтаў пра зьніклых у Беларусі й была затрыманая міліцыяй. Праваабаронцу пакаралі за распаўсюд літаратуры без выходных зьвестак. Разам з Тацянай Равякай міліцыя ў той дзень затрымала намесьніка старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйлу і журналіста агенцтва “Інтэрфакс” Аляксея Букчына.