Офіс гомельскай “Прававой ініцыятывы” наведаў гурт міліцыянтаў

Казімір Яноўскі, Гомель 7 кастрычніка ў Гомелі ў сярэдзіне дня офіс гарадзкой грамадзкай арганізацыі “Прававая ініцыятыва” наведала вялікая група міліцыянтаў. Першым сюды зьявіўся ўчастковы міліцыянт. Убачыўшы на стале газэту “Неделя”, участковы загадаў нікому не пакідаць памяшканьне і выклікаў падмогу.
Маёр Генадзь Юнчыц патлумачыў, што нібыта ў Савецкі райаддзел міліцыі паступіў ананімны званок: з офісу выносяць і загружаюць у аўтобус скрадзеныя рэчы.

Паколькі ля офісу сапраўды спыняўся мікрааўтобус, кіраўнік “Прававой ініцыятывы” Леанід Судаленка лічыць, што за офісам усталяванае вонкавае назіраньне.