Расея стварае рэгіянальную структуру дзеля барацьбы з адмываньнем грошаў і тэрарыстычнай дзейнасьцю

МАСКВА. Расея прапанавала стварэньне рэгіянальнай структуры дзеля барацьбы з адмываньнем грошаў і тэрарыстычнай дзейнасьцю. Міністар фінансаў Аляксей Кудрын у часе выступу на міжнароднай кафэрэнцыі па праблемах тэрарызму сёньня сказаў, што Расея вылучыць на гэта 1 мільён даляраў сёлета і 2 мільёны даляраў у наступным годзе. Гэтая структура будзе улучаць Кітай, Расею, Беларусь, Казахстан, Таджыкістан, Узбэкістан і Кыргызстан.