Міліцыя зрывае агітацыйную кампанію апазыцыйнага кандыдата з Воршы

Валер Каліноўскі, Менск Міліцыя Воршы затрымала сёньня кандыдата ў дэпутаты ад АГП Генадзя Ананьева і актывістаў ягонай выбарчай каманды за распаўсюд перадвыбарчых улётак.
Улёткі былі легальна надрукаваныя, іх зьмест быў ухвалены выбарчай камісіяй, і аплачаныя яны былі зь бюджэту. Спадар Ананьеў паведаміў, што ўлёткі гэтыя былі атрыманыя ім толькі ў нядзелю раніцай, і іх распаўсюд на вуліцах горада працягваўся ўсяго паўгадзіны.

Значная частка друкаванай прадукцыі кандыдата ў дэпутаты Генадзя Ананьева засталася ў менскай друкарні “Топ Тайп”, апячатанай паводле рашэньня Аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага раёна Менску.

Раней у штаб-кватэры кандыдата ў дэпутаты Генадзя Ананьева міліцыя рабіла незаконны ператрус.