У Кітаі сьвяткуюць 55-я ўгодкі стварэньня КНР

ПЭКІН. У Кітаі адбываюцца ўрачыстасьці з нагоды 55-х угодкаў стварэньня Кітайскай Народнай Рэспублікі. На цэнтральнай плошчы Пэкіну Тяньаньмэнь тысячы людзей віталі гэтую дату сьпяваючы гімн і патрыятычныя песьні. З нагоды нацыянальнага сьвята ў Кітаі ўвесь тыдзень абвешчаны вольным ад працы.