10 чалавек забітыя ў паласе Газа

ГАЗА. На поўначы паласы Газа прынамсі 10 палестынцаў і трое ізраільцаў былі забітыя ў выніку рэйду войска Ізраілю ў лягэр Джабалія. Сярод іх - палестынскі падлетак і ізраільская жанчына, якія загінулі ад выпадковай кулі. Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што апэрацыя ў Газе наладжаная ў адказ на няспынныя ракетныя абстрэлы паўдзённых раёнаў Ізраілю, дзе ўчора ўвечары загінулі двое дзяцей.