Уладзімер Ганчарык выбыў з выбарчага маратону

RFE/RL Уладзімер Ганчарык выбыў з выбарчага маратону. Вярхоўны суд пацьвердзіў рашэньне Цэнтравыбаркаму аб адмове яму ў рэгістрацыі кандыдатам на дэпутата.
Афіцыйная падставай сталіся несапраўдныя подпісы выбарнікаў, сабраныя ў падтрымку палітыка.

У сваёй скарзе Ганчарык паставіў пад сумнеў дадзеныя графалягічнай экспэртызы і зьвінаваціў акруговую камісію у “сьвядомай перашкодзе яго выбарчаму праву”.

Ганчарык прадставіў суду заявы грамадзянаў, якія пацьвердзілі свае подпісы, і запатрабаваў правесьці паўторную экспэртызу. Аднак пракурор заявіў, што ня бачыць для гэтага падстаў.