А. Лябедзька: “Рашэньне Эўразьвязу – гэта толькі пачатак і першы варыянт сьпісу”

Ганна Соусь, Менск Рашэньне Эўразьвязу аб забароне на ўезд для найвышэйшых чыноўнікаў Беларусі камэнтуе старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
(Лябедзька: ) “Мы прымалі рашэньне палітсаветам, і ў нас была прапанова больш шырокая. [Трэба забараніць уезд] ня толькі тым людзям, якія згадваюцца ў дакладзе Пургурыдэса, але і тым, хто будзе моцна ўдзельнічаць у фальсыфікацыях вынікаў выбарчай кампаніі і рэфэрэндуму. Таму я спадзяюся, што рашэньне Эўразьвязу – гэта толькі пачатак і першы варыянт сьпісу. Патрэбна, каб кожны чыноўнік, судзьдзя, які нясе адказнасьць за фальсыфікацыю вынікаў выбараў, рэфэрэндуму, ведаў і разумеў, што пасьля прозьвішча Шэймана і Паўлічэнкі можа стаяць яго прозьвішча. Гэта добры крок, гэта крок насустрач тым пажаданьням, якія ёсьць у грамадзтва Беларусі, але гэта толькі пачатак справы”.

Гл. таксама • Эўрапейскі Зьвяз забараніў уезд для чатырох грамадзян Беларусі, якія згадваюцца ў дакладзе Пургурыдэса