Сябра КХП БНФ суд Заводзкага раёну Менску аштрафаваў на 190 тысяч рублёў

21 верасьня сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Генадзя Пляшко затрымалі ля прахадной падшыпнікавага заводу. Ён распаўсюджваў улёткі з заклікам байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў і не галасаваць на рэфэрэндуме. Сёньня суд Заводзкага раёну Менску аштрафаваў яго на 190 тысяч рублёў