Міжнародны цягнік сышоў з рэек у Горадні

Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні сышоў з рэек хуткі цягнік “Кузьніца Беластоцкая – Горадня”.
Гэта адбылося прыблізна за кілямэтар ад чыгуначнага вакзалу. Ніхто не пацярпеў. З рэек сышоў першы вагон, паколькі на рэйцы ляжаў камень. Міліцыя складае пратакол, каб распачаць крымінальную справу.