Турэччына дамагаецца месца ў Радзе Бясьпекі ААН

НЬЮ-ЁРК. Турэччына дамагаецца месца ў Радзе Бясьпекі ААН. Прамаўляючы ў часе паседжаньня 59-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, міністар замежных справаў гэтай краіны Абдула Гюль, заявіў: (Гюль) “Я хацеў бы выкарыстаць магчымасьць і пацьвердзіць, што Турэччына прэтэндуе на месца ў Радзе Бясьпекі на два гады ад 2009 да 2010. Нашае жаданьне мае падставы, бо Турэччына шмат робіць для захаваньня міру, бясьпекі і стабільнасьці ў сваім рэгіёне і за яго межамі” Між тым сьпікер турэцкага парлямэнту прызначыў надзвычайную сэсію парлямэнту на нядзелю каб тэрмінова разгледзець папраўкі да крымінальнага кодэксу, ад якіх залежыць пачатак перамоваў аб далучэньні краіны да Эўразьвязу.