У сталіцы ЗША -- першы у краіне Нацыянальны музэй амэрыканскіх індзейцаў

ВАШЫНГТОН. У сталіцы ЗША адкрыецца першы у краіне Нацыянальны музэй амэрыканскіх індзейцаў. У ім сабраныя болей за 8 000 экспанатаў. Будынак музэя – абстрактная фігура у форме індзейскіх татэмаў. Нацыянальны музэй мае разбурыць стэрэатыпы адносна індзейцаў у амэрыканскім грамадзтве. Новы музэй будзе часткай знакамітага комплексу вашынгтонскіх музэяў “Сміфсоніан”, у ліку якіх – музэй натуральнай гісторыі і музэй касманаўтыкі.