Перамовы прэзыдэнтаў Расеі і Паўдзённай Карэі

МАСКВА. У сталіцы Расеі прэзыдэнт гэтай краіны Уладзімір Пуцін сустрэўся з прэзыдэнтам Паўдзённай Карэі Ро Му Хэнам каб абмеркаваць пытаньні змаганьня з тэрарызмам, а таксама крызыс вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Паведамляецца, што прэзыдэнты дамовіліся разам супрацьстаяць пашырэньню ядзерных тэхналёгіяў. Напярэдадні Пхэньян адмовіўся ад удзелу ў чарговым раундзе перамоваў, пакуль Сэул не падасьць інфармацыю пра свае экспэрымэнты ў ядзернай сфэры.