Новы закон у Польшчы абараняе правы падсудных

ВАРШАВА. Ад сёньняшняга дня ў Польшчы ўступіў у сілу закон, паводле якога кожны грамадзянін, калі разгляд ягонай позвы ў судзе затрымліваецца і перавышае вызначаны для гэтага законам тэрмін, можа патрабаваць кампэнсацыі з дзяржаўнага бюджэту ў памеры да 3 тысячаў даляраў. Гэта зроблена для таго, каб зьменшыць колькасьць справаў пра шматгадовыя затрымкі судовых працэсаў, якія Польшча штогод прайграе сваім грамадзянам у Трыбунале ў правох чалавека ў Страсбуры.