Выбух зьнішчальніка ў Альбаніі

ТЫРАНА. На міжнародным лётнішчы альбанскай сталіцы ў часе ўзьлёту выбухнуў зьнішчальнік “МІГ-19”. Загінуў пілёт. Як паведамляецца, прычына катастрофы ў тэхнічнай непаладцы. Зьнішчальнік быў зроблены ў Кітаі.