У Менску прайшло “Шэсьце бяздомных студэнтаў”

16 верасьня ў цэнтры Менску адбылася вулічная акцыя-пэрфоманс “Шэсьце бяздомных студэнтаў”. Арганізатарам гэтай несанкцыянаванай акцыі стала “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў”. Студэнты пратэставалі супраць паводзінаў уладаў і адміністрацыяў ВНУ, якія ня могуць забясьпечыць многіх студэнтаў інтэрнатамі.