Пікет памяці Ганчара і Красоўскага ў Бабруйску

Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць У Бабруйску а 17-й гадзіне пачаўся пікет памяці Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Арганізавалі пікет бабруйскія арганізацыі АГП і іншых палітычных партыяў, якія ўваходзяць у кааліцыю “Пяцёрка плюс”.
Гэты пікет, які праходзіць каля Дома сувязі ў цэнтры горада, не санкцыянаваны ўладамі. Шэсьць чалавек трымаюць патрэты зьніклых палітыкаў. Да пікетоўцаў падыходзяць бабруйцы, якія цікавяцца, дзеля якой ідэі стаіць “Ланцуг неабякавых людзей”.