Горадня: новая справа аб абразе гонару й годнасьці прэзыдэнта, гэтым разам – супраць журналіста

Сяргей Астраўцоў, Горадня Алену Раўбецкую – галоўнага рэдактара газэты “Биржа Информации” выклікалі ў Ленінскую раённую пракуратуру з нагоды публікацыі ў нумары за 9 верасьня, прысьвечанай абвешчанаму рэфэрэндуму.
На журналістку, як аўтарку публікацыі, завялі справу паводле артыкулу 172 – аб абразе гонару й годнасьці прэзыдэнта. Справа адразу перададзена сёньня ў суд. Алене Раўбецкай пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў.