Саміт Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва ў Душанбэ

ДУШАНБЭ. У сталіцы Таджыкістану адбываецца восьмы саміт Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы, акрамя шэрагу эканамічных пытаньняў, барацьба з незаконным гандлем наркотыкамі ды дапамога Кабулу. У сустрэчы ў Душанбэ бяруць удзел прэзыдэнты Аўганістану, Ірану, Кыргызстану, Таджыкістану, а таксама прэм’ер-міністры Азэрбайджану, Турэччыны і Пакістану.