У Грэцыі жалоба з нагоды гібелі патрыярха Александрыйскага

АТЭНЫ. У Грэцыі абвешчаная двухдзённая жалоба з нагоды гібелі патрыярха Александрыйскага, духоўнага лідэра праваслаўных хрысьціянаў Афрыкі. Патрыарх і яшчэ 16 чалавек загінулі ў мінулую суботу, калі гэлікоптэр, якім яны ляцелі ўпаў у мора недалёка ад паўночнага ўзьбярэжжа.