Кандыдаты “Пяцёркі” на Магілёўшчыне свае выбарчыя праграмы скіроўваюць супраць зьменаў Канстытуцыі

Марыя Ўсьціновіч, Магілёў У Магілёўскай вобласьці лідэры рэгіянальных арганізацыяў палітычных партыяў, якія ўваходзяць у кааліцыю “5+”, дамовіліся ўнесьці карэктывы ў выбарчыя праграмы сваіх патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту.
Мяркуецца, што ўсе дэмакраты, якія прэтэндуюць на мандаты Нацыяльнага сходу, падчас агітацыі асноўныя высілкі скіруюць на кансалідацыю грамадзтва супраць трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі і ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю.

Паводле кіраўніка Бабруйскай арганізацыі АГП Уладзімера Куртукова, мясцовая “Пяцёрка” вырашыла правесьці ў Бабруйску мітынг “Не трэцяму тэрміну!”

Гл. таксама • Абвяшчэньне рэфэрэндуму: рэакцыя беларускіх і эўрапейскіх палітыкаў