Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Абрамовіч паведаміў, што ўлады рыхтаваліся да рэфэрэндуму загадзя

Уладзімер Глод, Менск Яны разглядалі розныя варыянты фармулёўкі асноўнага пытаньня. У Аляксандра Лукашэнкі, паводле Абрамовіча, спачатку была думка не выключаць з Канстытуцыі абмежаваньня пра тое, што адна й тая ж асоба можа быць прэзыдэнтам ня больш за два тэрміны.
Пераадольваць гэтую норму прапаноўвалася праз рэфэрэндум перад кожнымі чарговымі выбарамі. Аднак урэшце ініцыятары плебісцыту вырашылі скасаваць абмежаваньне адразу і назаўжды.

(Больш падрабязна – слухайце ў нашым вечаровым эфіры. Пазьней будзе поўны тэкст на сайце)