У Фалудзжы забітыя 17 чалавек

БАГДАД. У ірацкім горадзе Эль-Фалуджа забітыя 17 чалавек, шасьцёра – параненыя, у выніку авіаудару амэрыканскіх вайсковых сілаў. Авіаудар быў скіраваны на два аб’екты, дзе, як меркавалася, хаваліся ваяўнікі Абу Мусабы аз-Заркауі, злучаныя з тэрарыстычнай групоўкай Аль-Кайда.