Выбух у Маскве: прынамсі 6 чалавек забітыя

МАСКВА. Паводле апошніх дадзеных прынамсі 6 чалавек былі забітыя, а яшчэ 20 параненыя калі выбухнуў аўтамабіль каля станцыі мэтро ў Маскве на Рыскім пляцы. Прычыны выбуху, а таксама хто ўзяў за яго адказнасьць – пакуль невядомыя.