Пратэсты ў Нямеччыне супраць сацыяльнай палітыкі ўраду

БЭРЛІН. У Нямеччыне дзесяткі тысячаў чалавек ўзялі ўдзел у дэманстрацыях пратэсту супраць сацыяльнай палітыкі ўраду. Урад прапаноўвае зьменшыць сацыяльныя выдаткі. Канцлер Гэрхард Шродэр заявіў, што гэта неабходныя крокі, каб абнізіць узровень беспрацоў’я ды рэфармаваць сыстэму пэнсійнага забесьпячэньня.