У Празе створаны Дэмакратычны форум беларусаў Эўропы

ПРАГА. Учора ў Празе быў створаны дэмакратычны форум беларусаў Эўропы. Гэта сталася вынікам двухдзённай сустрэчы дэлегатаў ад дэмакратычных беларускіх суполак з 13 краінаў Эўропы, а таксама прадстаўнікоў Беларусі. Мэты арганізацыі – аб’яднаць выхадцаў зь Беларусі, якія жывуць на тэрыторыі Эўразьвязу, стварыць “мост” паміж Эўразьвязам і Беларусяй.