Сьляды гексагену знойдзеныя на рэштках абодвух пасажырскіх самалётаў, што разьбіліся ў Расеі

МАСКВА. Сьляды гексагену знойдзеныя на рэштках абодвух пасажырскіх самалётаў, якія разьбіліся ў аўторак у Тульскай і Растоўскай вабласьцях – паведаміў прадстаўнік ФСБ Сяргей Ігнатчанка. Ту-134 і Ту-154 выляцелі ў аўторак з маскоўскага лётнішча “Дамадзедава” і разьбіліся амаль што адначасова. Загінулі 90 чалавек. Інтэрнэт-старонка, аўтары якой зьвязаныя з ісламскімі ваяўнікамі адзначае, што авіякатастрофы гэта адказ на палітыку Расеі ў Чачэніі. Гэтыя зьвесткі, аднак, нельга пацьвердзіць з незалежных крыніцаў.