У Пакістане новы прэм''ер

ІСЛАМАБАД. У Пакістане сёньня даў прысягу новы прэм’ер-міністар гэтай краіны Шаўкат Азіз. Учора парлямэнт ухваліў ягоную кандыдатуру на гэтую пасаду. Апазыцыя байкатавала галасаваньне, пратэстуючы супраць адмовы даць магчымасьць браць удзел у выбарах апазыцыйнаму кандыдату. Шаўкат Азіз – гэта былы міністар фінансаў і бліжэйшы паплечнік прэзыдэнта Пакістану Пэрвэза Мушарафа.