Паўдзённую Асэтыю наведвае прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу

ТБІЛІСІ. Сёньня у Паўдзённую Асэтыю дзеля перамоваў зь яе кіраўніком Эдуардам Какойты прыбудзе прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу, Хэйкі Тальвітье. Ён кажа, што будзе надалей пераконваць абодва бакі да мірнага паразуменьня і працягу палітычнага дыялёгу. Ён паведаміў таксама, што Эўрапейскі Зьвяз гатовы дапамагчы эканамічнаму аднаўленьню канфліктнага рэгіёну.