Хваляваньні ў Банглядэш

ДАКА. У Банглядэш, пасьля ўчорашніх тэрарыстычных замахаў, пачаліся хваляваньні прыхільнікаў апазыцыі. Раз’юшаныя людзі спынілі ды падпалілі пасажырскі цягнік, які накіроўваўся ў сталіцу краіны. На вуліцу сталіцы Банглядэш – Дакі – выведзеныя войска і паліцыя. У суботу ў часе мітынгу апазыцыі ў сталіцы ў натоўп былі кінутыя некалькі гранатаў – 18 чалавек былі забітыя, а 200 параненыя.