Ірак аднавіў экспарт нафты

БАГДАД. Ірак аднавіў экспарт нафты ў поўным аб’ёме – прыкладна мільён дзевяцьсот тысячаў барэляў у суткі. Цягам апошніх двух тыдняў, Ірак экспартаваў нафты ўдвая меней, чым звычайна, бо нафтаправоды былі перакрытыя з-за небясьпекі тэрарыстычных замахаў.