Шыіцкі клірык Алі ас-Сістані выпісаны са шпіталю

ЛЁНДАН. Найбольш уплывовы шыіцкі клірык у Іраку, 73-гадовы Алі ас-Сістані, выпісаны сёньня са шпіталю у Лёндане, пасьля апэрацыі на сэрцы. Паводле аналітыкаў, яго стан здароўя можа быць вызначальным для стабільнасьці у Іраку, паколькі ас-Сістані супроцьстаіць пазыцыі узброеннага супраціву, кіраванай маладым шыіцкім клірыкам Муктадай ас-Садрам.